Качанаву ўзнагародзілі мэдалём «за асаблівы ўнёсак у разьвіцьцё парлямэнтарызму, умацаваньне дэмакратыі»

Натальля Качанава і Аляксандар Лукашэнка адкрываюць трэцюю лінію мэтро ў Менску. 6 лістапада.

Мэдаль называецца «За ўмацаваньне парлямэнцкага супрацоўніцтва».

Савет Міжпарлямэнцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасьці Незалежных Дзяржаў прыняў рашэньне аб узнагароджаньні старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Натальлі Качанавай мэдалём МПА СНД «За ўмацаваньне парлямэнцкага супрацоўніцтва» за асаблівы ўнёсак у разьвіцьцё парлямэнтарызму, умацаваньне дэмакратыі, забесьпячэньне правоў і свабод грамадзян у краінах Садружнасьці.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Натальля Качанава ўзначальвае Савет Рэспублікі, орган, які не выбіраецца народам Беларусі, а прызначаецца мясцовымі органамі ўлады і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

Раней Качанава выконвала функцыі кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.