На Горадзеншчыне і Гомельшчыне праезд у гарадзкім транспарце падаражэў адразу на 10 капеек.
У Гомельскай і Горадзенскай абласьцях адна паездка ў гарадзкім грамадзкім транспарце цяпер каштуе 70 капеек.
Падаражэў таксама праезд у прыгарадных аўтобусах і правоз багажу.
Адпаведныя рашэньні зьявіліся на Нацыянальным прававым партале. Пасьля публікацыі яны ўступілі ў сілу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 месяцаў 2020 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,4%. Улады разьлічвалі на 5% за год