Законапраект, паведамляе Бі-Бі-Сі, прапанаваў Крыстоф Эзэ. Эзэ родам з дэпартамэнту Ўсходнія Пірэнэі на поўдні Францыі, дзе шмат хто гаворыць і на дыялекце каталёнскай мовы.
«Наяўнасьць рэгіянальнага акцэнту ў Францыі аўтаматычна азначае, што да вас ставяцца як да чалавека зь „дзярэўні“ — прыветліва, але прынцыпова несур’ёзна», — цытуе Бі-Бі-Сі Крыстофа Эзэ. — У Францыі нельга і ўявіць, каб нехта з паўднёвым акцэнтам, альбо і паўночным, даваў камэнтары на радыё ці тэлебачаньні ў Дзень памяці. Альбо абмяркоўваў палітыку на Блізкім Усходзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ва ўмовах жорсткай палянізацыі застацца сабой. Споведзь беларускі ПадляшшаНа сёньняшні дзень, адзначае Бі-Бі-Сі, Францыя ня можа пахваліцца такой самай разнастайнасьцю акцэнтаў, як, напрыклад, Вялікая Брытанія. Цэнтралізатары з часоў Францускай рэвалюцыі імкнуліся прыдушыць рэгіянальныя мовы — у тым ліку аксытанскую і брэтонскую — а потым і акцэнты, якія зь іх вынікалі. Школы былі першай прыладай моўнай уніфікацыі, потым ёю сталі і сродкі масавай інфармацыі.
Самая вялікая сямʼя рэгіянальных акцэнтаў у Францыі — паўднёвая, якая адзначаецца, сярод іншага, вымаўленьнем звычайна нямога «е» ў канцы словаў.
Іншыя рэгіянальныя акцэнты можна знайсьці на Корсыцы, ва ўсходняй Францыі, у Эльзасе (пад уплывам нямецкай мовы), Брэтані і на поўначы.