Міністэрства па надзвычайных сытуацыях унесла зьмены ў Правілы пажарнай бясьпекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаваньняў. Згодна з пастановай № 39 ад 6 кастрычніка, якую Tut.by знайшоў на Нацыянальным прававым партале, цяпер на фасадах, дахах і нават на ганку будынкаў нельга разьмяшчаць вырабы з гаручага тэкстылю.
Цяпер не дапускаецца «разьмяшчаць на фасадах, дахах і (або) вонкавых паверхнях частак будынкаў, якія выступаюць (тэраса, ганак, прыступкі і іншыя) вырабы з гаручага тэкстылю, не прадугледжаныя праектнай дакумэнтацыяй, за выключэньнем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам».
Гэта адна са зьменаў у Правілы пажарнай бясьпекі для
- жылых дамоў,
- будынкаў і збудаваньняў, разьмешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў,
- гаспадарчых пабудоў і збудаваньняў, разьмешчаных на зямельным участку, выдзеленым для вядзеньня калектыўнага садаводзтва,
- дач, гаспадарчых пабудоў і збудаваньняў, разьмешчаных на зямельным участку, прадстаўленым для дачнага будаўніцтва.
Гэтая зьмена прапісана ў Правілах падпунктам 15.3 — побач з забаронай на прымяненьне піратэхнікі і разьвядзеньне вогнішчаў у памяшканьнях.
Дакумэнт уступае ў сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
Новаўвядзеньне можа быць зьвязана зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія цяпер масава вывешваюць на дамах па ўсёй Беларусі. У беларускім КаАП ёсьць артыкул за парушэньне заканадаўства аб пажарнай бясьпецы — 23.56. Санкцыі па ёй для фізычнай асобы — папярэджаньне або штраф да 30 базавых велічынь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта помста. Але нашую пазыцыю не зьмяніць». Як Новая Баравая перажыла 3 дні без вадыУ Менску сьпілавалі вежу, падобную да Эйфэлевай, якую людзі пафарбавалі ў нацыянальныя колеры. ВІДЭА