24 лістапада «Россельхознадзор» забараніў імпарт у Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — Барысаўскага мясакамбінату № 1, Берасьцейскага мясакамбінату, прадпрыемства «Коскро» з Горадзенскага раёну і «Юніміт» са Смалявіцкага раёну. Апошнія два прадпрыемствы экспартавалі ў Расею птушынае мяса. Супраць яшчэ аднаго такога прадпрыемства — «Брестские традиции» — увялі рэжым узмоцненага кантролю.
Як паведамляе «Россельхознадзор», у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў знайшлі альбо бактэрыі, альбо шкодныя рэчывы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даўгі і прыбыткі беларускіх заводаў. ІнфаграфікаЗабарона дзейнічае ад 26 лістапада, а рашэньне было апублікаванае напярэдадні візыту ў Беларусь расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. 25 лістапада ён прыбыў у Менску, дзе 26 лістапада мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараніла ўезд 25 прадстаўнікам Вялікай Брытаніі