Аргентынскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра сьмерць 60-гадовага Дыега Марадоны, легенды сусьветнага футболу.
У сераду 25 лістапада ў Марадоны спынілася сэрца. Яму зрабілася дрэнна дома, дзе ён праходзіў рэабілітацыю пасьля апэрацыі на галаўным мозгу.
2 лістапада Марадону паклалі ў шпіталь у горадзе Ля-Плята. Як заявіў раней лекар былога футбаліста Леапольда Луку, шпіталізацыя не была тэрміновая, аргентынец сам захацеў прайсьці мэдычны агляд, падчас якога выявілі субдуральную гематому.
На другі дзень Марадону перавезьлі ў іншы шпіталь, дзе яму пасьпяхова правялі апэрацыю, аднак выпіску адклалі з прычыны абстынэнтнага сындрому. 12 лістапада Марадону выпісалі з шпіталя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марадона: «Я хачу, каб Лукашэнка стаў заўзятарам «Дынама-Брэст»Марадона лічыцца адным з найлепшых гульцоў у гісторыі футболу. Ён — чэмпіён сьвету 1986 году. На клюбным узроўні выступаў, у прыватнасьці, за каманды «Бока Хуніёрс» (Аргентына), «Барсэлёна» (Гішпанія), «Напалі» (Італія).
Да апошняга часу Марадона быў галоўным трэнэрам аргентынскага футбольнага клюбу «Хімнасія». Нейкі час ён таксама ўзначальваў нацыянальную каманду сваёй краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскае «Дынама» патлумачыла, чаму Марадона так і не вярнуўся ў БеларусьУ траўні 2018 году Дыега Марадона заняў пасаду старшыні праўленьня берасьцейскага «Дынама», у ліпені прыляцеў у Берасьце.
Але ён так і не пачаў працаваць у Беларусі, а ў верасьні наогул заняў пасаду тэхнічнага дырэктара ў мэксыканскім футбольным клюбе (і застаўся «ганаровым прэзыдэнтам» берасьцейскага). Ягоны адвакат тлумачыў гэта тым, што ў Беларусі «клімат вельмі суровы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадай БелАЗ, купі Марадону. Адкуль грошы ў берасьцейскага «Дынама»