Журналісты з Расеі не павінны мець праблем з атрыманьнем акрэдытацый МЗС Беларусі для прафэсійнай і свабоднай працы ў краіне, заявіў амбасадар Расеі ў Менску Дзьмітрый Мезенцаў.
«Што тычыцца складанасьці ў атрыманьні акрэдытацый журналістамі шэрагу выданьняў, у тым ліку расейскіх, мяркую, што ў МЗС Беларусі, які юрыдычна адказвае за правядзеньне такой працэдуры, самым уважлівым чынам зноў паставяцца да тых запытаў, якія былі раней накіраваныя», – цытуе словы Мезенцава агенцтва ТАСС.
«Перакананы, што МЗС Беларусі зацікаўлены ў максымальна аб'ектыўным, збалянсаваным інфармаваньні грамадзкасьці сваёй краіны, Расеі, краін-суседзяў і сусьветнай супольнасьці ў цэлым аб тым, чым жыве краіна», – дадаў расійскі пасол.
Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, журналісты замежных СМІ, што працуюць у Менску, у тым ліку расейскіх, зацікаўленыя ў тым, каб «тэматыка карціны, якая фармуецца імі, не была арыентавана толькі на «поствыбарную сытуацыю» ў Беларусі, але дазваляла таксама бачыць пляны, гатоўнасьць прасоўваньня прапаноў для канстытуцыйнай рэформы, разьвіцьця рэгіёнаў, прадстаўленьні шматлікіх тэмаў, важных для шматмільённай краіны, для ўмацаваньня расейска-беларускага ўзаемадзеяньня».
25–26 лістапада ў Менску будзе знаходзіцца зь візытам міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Раней ён заявіў, што будзе падымаць пытаньне аб акрэдытацыі расейскіх журналістаў у Беларусі на пасяджэньні калегій МЗС дзьвюх краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаўУ кастрычніку 2020 году журналістаў усіх замежных СМІ, у тым ліку Свабоды, якія працуюць у Беларусі, пазбавілі акрэдытацыяў. Дзясяткі журналістаў былі арыштаваныя за ўдзел у акцыях, якія яны асьвятлялі, супраць шэрагу жураналістаў былі за гэта ж заведзеныя крымінальныя справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Помста зы стрымы». Муж арыштаванай журналісткі «Белсата» расказаў пра яе справу