Як у Менску разьвітваліся з Раманам Бандарэнкам
Your browser doesn’t support HTML5
20 лістапада пахавалі забітага ў Менску невядомымі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, недалёка ад Курапатаў.
Людзі пачалі падыходзіць да царквы Ўваскрасеньня Хрыстовага 20 лістапада за гадзіну да разьвітаньня, прызначанага на 11-ю ранку. Прыходзілі з кветкамі і вянкамі.