Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі заклікаў неадкладна вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаў

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб у сваім твітэры заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў, неабгрунтавана зьняволеных у Беларусі і зьняць усе выстаўленыя ім абвінавачаньні.

Міністар назваў арышты журналістаў баязьлівай спробай рэжыму Лукашэнкі заглушыць іншадумства і спыніць асьвятленьне парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

Усяго за час выбараў і пасьлявыбарчы пэрыяд ахвярамі перасьледу сталі 390 журналістаў, зь якіх 77 прайшлі праз адміністрацыйны арышт. На 23 лістапада 14 журналістаў знаходзілася ў ізалятарах часовага ўтрыманьня паводле адміністрацыйных або крымінальных справаў. За кратамі застаюцца і блогеры, затрыманыя яшчэ ў пэрыяд выбарчай кампаніі.

Сёньня ў Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай у крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаў