Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Як вынікае з інфармацыі ў Фэдэральным рэестры ЗША, рашэньне аб санкцыях было прынятае Дзяржаўным дэпартамэнтам 6 лістапада. Апублікавалі яго толькі сёньня.
У сьпіс увайшлі Nilco Group, АТ «Завод Элекон» і АТ «Авиазапчасть». У чым канкрэтна палягалі дапушчаныя імі парушэньні — не паведамляецца. Дзяржаўным кампаніям і ўрадавым ведамствам ЗША забаронена мець справы з улучанымі ў санкцыйны сьпіс кампаніямі.
У сьпісе таксама дзьве кітайскія кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе «расейскіх грошай» для Марын Лё Пэн зьявіўся новы сьлед«Авиазапчасть» фігуравала ў справе пра расейскі крэдыт праварадыкальнай францускай партыі «Нацыянальны фронт» (цяпер «Нацыянальнае аб’яднаньне») на чале з Марын Лё Пэн. Крэдыт на 9 млн эўра быў выдадзены Першым Чэска-расейскім банкам, а затым перайшоў на «Авиазапчасть». У чэрвені паведамлялася аб пагадненьні паміж партыяй Лё Пэн і расейскай кампаніяй аб вяртаньні крэдыту.
«Авиазапчасть», створаная на базе савецкага прадпрыемства «Авиазагранпоставка», прадае абсталяваньне для расейскай авіятэхнікі ў Азію і Афрыку, належыць бізнэсоўцу Валерыю Захаранкаву.