У Беларусі за суткі 1471 выпадак COVID-19, 8 чалавек памерлі

У Беларусі зарэгістраваны агулам 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.

На 24 лістапада паправіліся і выпісаныя 105 тысяч 835 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 1 тысяча 112 пацыентаў, у тым ліку 8 за ўчора.

.