На сайце «Спартыўная панарама» зьявіўся зварот спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады і Аляксандра Лукашэнкі.
Але пад ім няма ніводнага прозьвішча тых, хто яго падпісаў. Ананімныя спартоўцы заяўляюць, што іх большасьць, а тыя, хто крытыкуе ўладу, у меншасьці.
Пазьней зьявілася інфармацыя, што спартоўцы пачалі падпісваць гэты зварот.
Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў з патрабаваньнямі правесьці новыя выбары, вызваліць палітвязьняў падпісалі ўжо 1132 чалавекі.