Выбраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен правялі тэлефонную размову.
У прэс-рэлізе штабу Байдэна гаворыцца:
«Абраны прэзыдэнт пагутарыў з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Урсуляй фон дэр Ляен і падзякаваў ёй за віншаваньні.
Абраны прэзыдэнт выказаў упэўненасьць у тым, што моцны Эўрапейскі зьвяз адпавядае інтарэсам Злучаных Штатаў, і падкрэсьліў сваю прыхільнасьць да паглыбленьня і ажыўленьня адносінаў паміж ЗША і ЭЗ.
Ён таксама выказаў надзею на тое, што Злучаныя Штаты і Эўрапейскі зьвяз змогуць працаваць, каб выкарыстоўваць свае агульныя каштоўнасьці і найбуйнейшыя ў сьвеце гандлёвыя і інвэстыцыйныя адносіны для супрацоўніцтва ў вырашэньні агульных праблем, уключаючы стрымліваньне COVID-19 і забесьпячэньне глябальнай бясьпекі ў галіне аховы здароўя, ліквідацыі пагрозы кліматычны зьменаў і ўмацаваньня дэмакратыі.
Абраны прэзыдэнт таксама падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і ЭЗ у пытаньнях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы Іран, Беларусь, Украіну і Заходнія Балканы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джо Байдэн выступіў з рэзкай крытыкай ЛукашэнкіПадчас сваёй выбарчай кампаніі Джо Байдэн ня раз згадваў пра сытуацыю ў Беларусі і заклікаў да санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Байдэн гаварыў пра Беларусь, Лукашэнку і Ціханоўскую