«Не хачу ні рубля прыносіць рэжыму». Сьпявачка Рыта Дакота абвясьціла пра скасаваньне канцэрту ў Менску

Менская турма на Акрэсьціна, якую сьпявачка параўнала з канцлягерам.

«Я не прыеду ў Менск ня толькі таму, што адразу паеду ў „канцлягер“ на Акрэсьціна, а ў першую чаргу таму, што не хачу ніводнага рубля прыносіць у казну рэжыму», – напісала сьпявачка ў сябе ў «Інстаграме».

У сярэдзіне жніўня Рыта Дакота апублікавала новую песьню «Уходи», прысьвечаную пратэстам пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

У кліпе на песьню «Уходи» сабраны відэафрагмэнты з рэальных відэа беларусаў, а яго прагляд можа выклікаць «жаданьне адвесьці вочы ад экрана».

Рыта Дакота (сапраўднае імя – Маргарыта Герасімовіч) нарадзілася 9 сакавіка 1990 году ў Менску, музычную кар’еру зрабіла ў Маскве.