У Менску асудзілі затрыманага падчас разгонаў маршаў пратэсту 22 лістапада аднаго з дырэктараў ІТ-кампаніі ЕРАМ Ігара Аўсяніка.
Пра гэта сьведчаць матэрыялы Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Акрамя таго, у Telegram-канале «Спісы Затрыманых» зьявілася чарговае паведамленьне па выніках некалькіх судоў Менску. У ім сярод іншага ёсьць абзац:
«Суд Кастрычніцкага раёна, судзьдзя Рудэнка А.А., судзіў Аўсянік І.В. арт 23.34, ёсьць 2 дзяцей. Па скайпе, з адвакатам (за 22 лістапада 2020 года). Віну не прызнаў, вынік 15 сутак».
Гэтае імя ёсьць у сьпісе затрыманых на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Ягоная жонка пацьвердзіла сайту dev.by затрыманьне, але пры якіх умовах гэта здарылася, яна ня ведае. Аўсянік быў у Першамайскім РУУС Менску, потым яго перавезьлі ў турму на Акрэсьціна.
Ігар Аўсянік працуе ў EPAM 22 гады, цяпер ён кіруе праектамі кампаніі ў Індыі, Нідэрляндах, Мэксыцы, Кітаі, Віетнаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звыш 370 затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі 22 лістапада ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як страйкуе ІТ