На сайце Генпракуратуры Беларусі зьявілася публікацыя пад назвай «Аб зваротах, які паступілі ў Генэральную пракуратуру».
«У сувязі з электроннымі зваротамі аб спыненьні вядзеньня крымінальных спраў, аб вызваленьні асоб з-пад варты і па іншых пытаньнях, што паступаюць у Генэральную пракуратуру, паведамляецца наступнае.
Згодна з заканадаўствам скаргі фізычных і юрыдычных асоб, чые інтарэсы не закранаюцца пры правядзеньні працэсуальных дзеяньняў і прыняцьці працэсуальных рашэньняў, застаюцца без разгляду».
У паведамленьні не адзначаецца, пра каго канкрэтна вядзецца. Але вядомыя звароты аб спыненьні крымінальных спраў супраць людзей, якія прызнаныя палітвязьнямі.
Сярод іншага БАЖ зьвяртаўся да Генэральнай пракуратуры з заклікам аб спыненьні незаконнага крымінальнага перасьледу журналістак Кацярыны Андрэевай, Кацярыны Барысевіч і Дар’і Чульцовай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаў