Кіраўніцтва агульных службаў (GSA) ЗША паведаміла Джо Байдэну, які абвясьціў аб сваёй перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах, пра гатовасьць пачаць працэс перадачы
ўлады, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак рэкамэндаваў адміністратарцы Кіраўніцтва агульных службаў адміністрацыі ЗША Эмілі Мэрфі «рабіць тое, што неабходна» ў адпаведнасьці зь першапачатковымі працэдурамі, зьвязанымі зь перадачай улады дэмакрату Джозэфу Байдэну. Аналягічную рэкамэндацыю прэзыдэнт даў сваёй камандзе.
У адпаведнасьці з амэрыканскім заканадаўствам, адміністратарка GSA, якую прызначыў Трамп, павінна афіцыйна прызнаць Байдэна выбраным прэзыдэнтам перш, чым яго камандзе дазволяць ўзаемадзейнічаць са спэцслужбамі і набіраць супрацоўнікаў у новую адміністрацыю.
Выбары ў ЗША адбыліся 3 лістапада. Большасьць галасоў ужо падлічана, але афіцыйныя вынікі апрацоўкі бюлетэняў у штатах будуць вядомыя пазьней. Аднак на падставе наяўных дадзеных 7 лістапада вядучыя амэрыканскія СМІ спрагназавалі перамогу Байдэна на выбарах прэзыдэнта. Сам Байдэн таксама ў звароце да нацыі абвясьціў сябе пераможцам выбараў, з посьпехам на іх яго павіншавалі шматлікія сусьветныя лідэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Джо Байдэн? Расказваем, як 77-гадовы палітык з трэцяй спробы займае Белы домРэспубліканец Дональд Трамп, які абвінаваціў дэмакратаў у махлярстве і ў тым, што яны «скралі» ў яго перамогу, не прызнае паразы. Ён ініцыяваў шэраг судовых пазоваў з мэтай дамагчыся перагляду вынікаў галасаваньня ў некалькіх штатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Байдэн гаварыў пра Беларусь, Лукашэнку і Ціханоўскую