На інтэрнэт-рэсурсе dze.chat адкрыўся віртуальны музэй сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў, якія былі створаныя ў Беларусі за месяцы пратэстаў.
Сьцягі раёнаў пачалі стварацца ў Менску ўжо ў першыя тыдні пасьля выбараў 9 жніўня. Гэтаму спрыяла ўзьнікненьне мноства дваровых чатаў у сацыяльнай сетцы Тэлеграм.
За аснову ўсіх сьцягоў узяты нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які ў часы выбарчай кампаніі і падчас пасьлявыбарчых пратэстаў стыхійна зрабіўся сымбалем пратэставага руху.
На штонядзельныя маршы пратэсту жыхары раёнаў Менску і іншых гарадоў Беларусі пачалі выходзіць са сваімі сьцягамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзін са сьцягоў мне прысьніўся»: Як мянчанка стварыла 14 сьцягоў раёнаў за 14 гадзін і не спыняеццаПазьней зьявіліся сьцягі і ў беларусаў замежжа — па краінах пражываньня.