Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс урадоўцаў Рэспублікі Беларусь, на якіх пашыраюцца абмежаваньні ў гэтых трох краінах.
Сьпіс апублікаваў афіцыйны ўрадавы весьнік на сайце Міністэрства замежных справаў Эстоніі. У яго ўвайшлі 156 чалавек.
У Эўразьвязе былі ўжо два раўнды ўхваленьня санкцыйных сьпісаў, абавязковых для ўсіх краінаў ЭЗ. Але паасобныя дзяржавы могуць прымаць і ўласныя санкцыйныя сьпісы, што і зрабілі краіны Балтыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністры ЭЗ дамовіліся аб трэцім пакеце эўрапейскіх санкцыяў супраць беларускіх уладаўІ сьпісы ЭЗ, і нацыянальныя сьпісы толькі базавыя і будуць папаўняцца як пэрсанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі цягам далейшага ўкладаньня сьпісаў з абгрунтаваньнямі.