Сёлета знайсьці адно ангельскае слова, якое адлюстроўвае найважнейшую тэндэнцыю году, Оксфардзкі слоўнік ня змог, але слова «Belarusian» апынулася сярод лідэраў.
У паведамленьні лексыкографаў адзначаецца «фэнамэнальны маштаб зьменаў і разьвіцьця [ангельскай] мовы цягам 2020 году», таму экспэрты прыйшлі да высновы, што яго нельга дакладна апісаць адным словам.
У студзені такімі словамі былі bushfire — «разбуральны лясны пажар», а таксама impeachment «імпічмэнт» (у сувязі з пажарамі ў Аўстраліі і працэдурай імпічмэнту ў ЗША).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы фармат пратэстаў: тактычны посьпех на працяглы часУвесну галоўнымі словамі сталі coronavirus, COVID-19, lockdown «локдаўн, поўная ізаляцыя», social distancing «сацыяльнае дыстанцыяваньне» і reopening «паўторнае адкрыцьцё», напрыклад крамаў, — усё зьвязана з пандэміяй.
А ў жніўні адным з галоўных ангельскіх словаў стаў прыметнік «Belarusian» — у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі і падзеямі пасьля іх у Беларусі.
Летась Оксфардзкі слоўнік вылучыў словазлучэньне climate emergency «кліматычнае надзвычайнае здарэньне», якое вызначаецца як «сытуацыя, калі трэба тэрміновыя захады для прадухіленьня зьмены клімату».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для іх ёсьць толькі грошы, улада, жывёльныя патрэбы». Музыка Павал Аракелян выйшаў на волю