Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна, у Беларусі на маршах пратэсту 22 лістапада затрымалі 389 чалавек.
Гэта ў тры разы меней, чым тыдзень і два тыдні таму. 15 лістапада – быў затрыманы 1291 чалавек, 8 лістапада – 1055 чалавек.
Праваабаронцы прызнаюць, што да іх трапляюць прозьвішчы ня ўсіх затрыманых, рэальна іх на трэць болей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За час пратэстаў затрымалі ўжо больш за 30 тысяч чалавекАгулам за час пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў і гвалту ў Беларусі затрымалі і пакаралі каля 30 тысяч чалавек. Заведзена каля 900 крымінальных справаў, 2 тысячы чалавек падалі заявы аб катаваньнях, сотні былі параненыя, некалькі чалавек забітыя.
Крымінальных справаў па фактах забойстваў і катаваньняў дагэтуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удава Тарайкоўскага: «У сілавікоў разьвязаныя рукі»