У Бішкеку каля 500 чалавек выйшлі на акцыю супраць зьмены Канстытуцыі Кіргізстану. Удзельнікі мітынгу выступілі супраць узмацненьня прэзыдэнцкай улады: яны лічаць, што новая рэдакцыя Асноўнага закону прывядзе краіну да таталітарызму.
Рэформа Канстытуцыі павінна пашырыць паўнамоцтвы прэзыдэнта, пасада прэм’ер-міністра стане намінальнай, а парлямэнт страціць частку функцый.
Кіргізская служба Радыё Свабода вяла прамую трансьляцыю зь месца падзей.
Калі рэфэрэндум зацьвердзіць папраўкі да Канстытуцыі, прэзыдэнт зможа прызначаць кіраўнікоў мясцовых адміністрацый і амаль увесь судовы корпус. Паўнамоцтвы парлямэнта будуць сурʼёзна абмежаваныя. Дэпутаты, згодна з папраўкамі, больш ня змогуць адпраўляць у адстаўку і фармаваць урад. Цяпер гэта будзе рабіць прэзыдэнт. Дапамагаць яму будзе новы дзяржаўны орган — Народны курултай. Гэта дарадчы орган, які будзе склікаць прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік парлямэнту Кіргізстану падаў у адстаўку. Ён хоча стаць прэзыдэнтамПапраўкі таксама датычацца свабоды слова. Згодна зь імі ўлады змогуць закрываць СМІ і забараняць акцыі пратэсту, якія «супярэчаць маральным каштоўнасьцям Кіргізстану».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля масавых пратэстаў ЦВК Кіргізстану анулявала вынікі парлямэнцкіх выбараў