Затрыманьні на маршах пратэсту 22 лістапада ідуць у асноўным у Менску, а таксама ў Наваполацку і Заслаўі.
У Менску затрымалі на маршы пратэсту саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільлю Чарапко-Самахвалава. Гэта пацьвердзіла ягоная жонка.
«Петля пристрастия» — беларускі рок-гурт, заснаваны ў 2004 годзе, выдаў 5 студыйных альбомаў. Уладальнікі шматлікіх узнагародаў крытыкаў, у тым ліку ад Experty.by і «Rock Profi», а таксама ад расейскіх выданьняў.
Затрымалі таксама музыку Цімура Рэйзіса. Ён мультыінструмэнталіст, удзельнік гурту «Аддис-Абеба» і іншых праектаў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал @spiski_okrestina.
Вядома таксама, што на Каменнай Горцы сярод іншых затрымалі былі доктара-рэаніматоляга Зьмітра Салошкіна зь непаўналетнім сынам Якубам. А 13:30 стала вядома, што доктара Салошкіна з сынам выпусьцілі, склаўшы на яго пратакол. А ў Заслаўі затрымалі 83-гадовага мужчыну Максіма Радзіна.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 15:45 сабраў больш за 90 прозьвішчаў затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Менску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Сьпіс гэты абнаўляецца і дапаўняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Nizkiz выпусьціў кліп на песьню «Правілы» з кадрамі беларускіх пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія гурты запісалі песьню-пратэст на верш Уладзімера Някляева