Па ўсім Менску 22 лістапада зьбіраліся групы і калёны пратэстоўцаў. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, забойствы і катаваньні.
Руху калён дэманстрантаў перашкаджаюць сілавікі, ужываючы спэцсродкі. Відавочцы паведамляюць пра ўжываньне спэцсродкаў для разгону пратэстоўцаў. Затрыманыя дзясяткі людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на лякальныя «Маршы супраць фашызму». Што адбываецца ў Беларусі на 106-ы дзень пратэстаў