У чаканьні маршу закрылі ўсю 3-ю лінію менскага мэтро і станцыі ў цэнтры. На праспэкце не спыняюцца таксама аўтобусы

Аб 11:55 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў 10 станцый. Сёньня ў Менску чакаецца традыцыйны марш пратэсту.

Цягнікі не спыняюцца на станцыях

  • Плошча Якуба Коласа
  • Плошча Перамогі
  • Кастрычніцкая
  • Плошча Леніна
  • Купалаўская
  • Няміга
  • Юбілейная плошча
  • Плошча Францішка Багушэвіча
  • Вакзальная
  • Кавальская слабада

У 13:20 закрылі станцыю «Каменная Горка».

У 13:50 закрылі станцыю «Пятроўшчына».

Немагчыма перасесьці з 1-й на 2-ю лінію і наадварот. 3-я лінія не працуе цалкам.

На праспэкце Незалежнасьці ад вуліцы Янкі Купалы да Інстытуту Культуры не спыняюцца таксама аўтобусы. Гэта прыпынкі «Станцыя мэтро „Кастрычніцкая“», «Леніна», «Плошча Незалежнасьці», «Валадарскага».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на лякальныя «Маршы супраць фашызму». Што адбываецца ў Беларусі на 106-ы дзень пратэстаў