За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1564 новыя выпадкі інфэкцыі COVID-19. Памерлі 7 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу дасягнула 123 999, памерлых — 1096 чалавек.
Паправіліся і выпісаныя 1735 чалавек за дзень, 102 113 — за ўвесь час.
Днём раней, 21 лістапада, паведамлялі пра 1588 новых хворых і 8 сьмерцяў.
Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай засьцярогі прадпісана выкарыстоўваць ва ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і ў грамадзкім траснпарце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мэдыцыну давялі да такога стану, што ўжо канец». Лекар з 16-гадовым стажам расказвае, чаму вырашыў звольніцца