Траціну даходаў кансалідаванага бюджэту Менску ў студзені-кастрычніку забясьпечылі дзесяць буйных падаткаплатнікаў, паведамілі ў сталічнай інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Як перадае БелаПан, у рэйтынгу платнікаў сталіцы, якія забясьпечылі найбольшыя сумы паступленьняў:
- «Газпром трансгаз Беларусь»,
- «Тытунь-інвэст»,
- «Слаўнафтахім»,
- «Беларуская нафтавая кампанія»,
- «Мабільныя ТэлеСыстэмы»,
- «Менскэнэрга»,
- «А1»,
- «Менск Крышталь»
- «Беларусбанк»
- «Менскі завод вінаградных він».
Гэтымі арганізацыямі выплачана ў бюджэт 3,2 мільярда рублёў, або амаль траціна даходаў кансалідаванага бюджэту гораду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мэдыцыну давялі да такога стану, што ўжо канец». Лекар з 16-гадовым стажам расказвае, чаму вырашыў звольніцца