Прырост заражаных COVID-19 за суткі перавысіў 1,5 тысячы выпадкаў.
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1588 новых выпадкаў інфэкцыі COVID-19, гэта новы сутачны рэкорд ад пачатку эпідэміі ў краіне мінулай зімой. За суткі памерла 8 чалавек з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу дасягнула 122.435, памерла 1089 чалавек.
20 лістапада было зафіксавана 1457 заражаных і 7 сьмерцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У лякарні прасіла абязбольвальныя». Алена Анісім пра свой досьвед каранавірусуМіністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абавязковы масачны рэжым увялі па ўсёй тэрыторыі БеларусіНа ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай абароны прадпісана выкарыстоўваць ва ўсіх без выключэньня аб'ектах любой формы ўласнасьці: паліклініках, аптэках, крамах, кафэ, грамадзкім транспарце і таксі, у тым ліку маршрутных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства мабілізавала ўсе лябараторыі для дыягностыкі COVID-19, у тым ліку прыватныя