У заяве на сайце МУС новапрызначаны Лукашэнкам міністар унутраных спраў Іван Кубракоў згадаў, што 21 лістапада 1920 году на паседжаньні Народнага камісарыяту ўнутраных спраў было ўтворана палітычнае ўпраўленьне:
«І ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў пасьляваенных бітвах з бандфармаваньнямі, і падчас ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, і ў простыя міліцэйскія будні супрацоўнікі ідэалягічных падразьдзяленьняў заўсёды былі галоўнымі памочнікамі камандзіраў, адзіным прывілеем якіх было — знаходзіцца ў першым шэрагу, а асноўным прынцыпам – усё для падначаленых, усё ў імя чалавека».
Згадаў міністар і цяперашні палітычны крызіс у Беларусі і ролю ў ім ідэалягічных аддзелаў міліцыі:
«Вынікам сыстэмнай, мэтанакіраванай работы ў гэтых напрамках зьяўляецца пасьпяховае выкананьне ў складанай сацыяльна-палітычнай абстаноўцы задач па прызначэньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды яны зьбягуць — ледзь ногі валакуць». Як жылі на поўначы Расеі ў спэцпасяленьняхНКВД СССР адказвае за рэпрэсіі мільёнаў нявінных ахвяр сталінскага рэжыму ў 1920–50-х гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ён быў д’яблам з апраметнай. Жыцьцё і сьмерць кáта Беларусі Барыса БерманаОрганы беларускай міліцыі абвінавачваюць у катаваньнях тысяч удзельнікаў акцый пратэсту супраць фальшывых выбарах 9 жніўня 2020 году і пасьлявыбарчага гвалту. Па ніводнай з 2000 скаргаў у Сьледчы камітэт на катаваньні крымінальныя справы дагэтуль не заведзеныя, у тым ліку і па фактах сьмерцяў актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удава Тарайкоўскага: «У сілавікоў разьвязаныя рукі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт прыпыніў праверку гібелі Тарайкоўскага, крымінальнай справы па факце сьмерці няма