Да санкцый ЭЗ супраць Беларусі далучыліся яшчэ сем краін

Акрамя краін ЭЗ, яшчэ сем краін далучаюцца да санкцый супраць уладаў Беларусі: Украіна, Альбанія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія.

Пра гэта заявіў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Бурэль: Лукашэнка больш не атрымае ад нас ніводнага эўра

2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.

6 лістапада сьпіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, старшыню КДБ, старшыню Сьледчага камітэту, прэс-сакратарку Лукашэнкі, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.