Новы рэкорд: паводле міністэрства здароўя, за апошнія содні зафіксавана 1457 выпадкаў каранавірусу, 7 чалавек памерлі

Калядныя сьвечкі Сьвятога Мікалая з маскамі прадаюцца ў Солуні, Грэцыя

У Беларусі на 20 лістапада зарэгістраваныя 120 847 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Прырост за содні склаў 1457 новых выпадкаў. Учора гэты паказьнік быў 1382.

У Беларусі на 20 лістапада ачунялі і выпісаныя 100 749 пацыентаў, у якіх раней пацьверджаны дыягназ COVID-19 (1165 чалавек за содні).

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памёр 1081 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй (сем чалавек за апошнія содні).