Гурт Naviband напісаў песьню пра «мільёны вялікіх сэрцаў», якія «разам і да канца»

Гурт Naviband

Сёньня гурт Naviband прэзэнтаваў расейскамоўную песьню «Мільёны вялікіх сэрцаў».

У якасьці вокладкі да яе яны ўзялі карціну Ўладзімера Цэсьлера — стылізаваны бел-чырвона-белы сьцяг з маленькімі сэрцайкамі, якія складаюць чырвоную паласу.

Песьню выклалі на 9 папулярных плятформаў у інтэрнэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Nizkiz выпусьціў кліп на песьню «Правілы» з кадрамі беларускіх пратэстаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 песень беларускага пратэсту сабралі ў адзін плэйліст. ВІДЭА