Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект, які прадухіляе ўдзел Расіі ў сустрэчах «групы сямі» (G7) і аднаўленьне фармату G8 з удзелам Расеі.
Сярод прычын нежаданьня бачыць Маскву ў такіх фарматах супрацоўніцтва — анэксія ўкраінскага Крыму.
Дакумэнт забараняе выкарыстоўваць фэдэральныя сродкі адміністрацыі Вашынгтону для «падтрыманьня або садзейнічаньня ўдзелу Расеі ў сустрэчах „Вялікай сямёркі“ і аднаўленьня “Вялікай васьмёркі” з удзелам Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніякай Расеі ў G7, абавязковыя маскі і аднаўленьне дамоўленасьці з Іранам. Якім прэзыдэнтам будзе Джо БайдэнЗгодна з законапраектам, гэтая мера перастане дзейнічаць толькі пасьля таго, як дзяржсакратар ЗША і дырэктар нацыянальнай выведкі змогуць запэўніць заканадаўцаў, што Расея «цалкам спыніла ўмяшаньне ў выбары ў ЗША ці іншых краінах „Вялікай сямёркі“, NATO і ЭЗ», выконвае свае абавязаньні ў менскіх пагадненьнях, «спыніла незаконную акупацыю Крыму..., Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі» і «вывела свае войскі і зброю з Прыднястроўя».
Ініцыятыву мае разгледзець Сэнат, дзе большасьць цяпер належыць рэспубліканцам. Калі законапраект будзе ўхвалены Сэнатам, яго падпіша кіраўнік дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ затрымала ў Севастопалі расейскага марака, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзеРаней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Расея ня мае жаданьня вяртацца ў «Групу сямі». Перад гэтым міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас адхіліў прапанову дазволіць Расеі вярнуцца ў «Групу сямі» эканамічна разьвітых краінаў (G7) пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп узьняў гэтае пытаньне. Паводле міністра, пакуль няма рашэньня аб Крыме і Данбасе, ён ня бачыць «шанцаў» на тое, што Расея далучыцца да G7.
У «Групу сямі» ўваходзяць ЗША, Канада, Францыя, Італія, Нямеччына, Японія і Вялікая Брытанія. Расея ня ўдзельнічае ў сустрэчах «Групы сямі» з часу анэксіі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе.