Асацыяцыя польскіх журналістаў і Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заявілі пра сваю салідарнасьць зь беларускімі журналістамі і заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых і арыштаваных прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
«Выкананьне журналістамі прафэсійных абавязкаў — не злачынства! Затрыманьне журналістаў, зьбіцьцё, ператрусы і пазбаўленьне волі — гэта абуральныя рэаліі ў сучаснай Беларусі, якія неабходна неадкладна спыніць», — адзначылі ў заяве.
Да гэтай заявы і патрабаваньняў, выстаўленых уладам Беларусі, далучылася і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне здала наша адміністрацыя». Звольненая за пратэст выкладчыца МДЛУ пра свой арыштЖурналісцкія арганізацыі Польшчы ды Ўкраіны паведамілі, што супольна рыхтуюць да друку выданьне «Ня бі мяне! Я журналіст!». Сярод яго аўтараў — Кацярына Андрэева, якую пасьля затрыманьня 15 лістапада асудзілі на 7 сутак арышту.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя рэпрэсіі супраць больш як 500 журналістаў, а з 9 жніўня — 360 супрацоўнікаў СМІ затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля Лукашэнкі ў Беларусі больш не павінна быць прэзыдэнтаў», — юрыст Міхаіл ПастухоўПаводле БАЖ, з улікам зьняволеных раней, на сёньня за кратамі 26 журналістаў:
- Кацярына Андрэева
- Ян Аўсеюшкін
- Яўген Бузук
- Сяргей Гадзяеў
- Алег Грузьдзіловіч
- Наста Захарэвіч
- Ігар Карней
- Кацярына Карпіцкая
- Аляксандра Квіткевіч
- Марына Кастылянчанка
- Уладзіслаў Кулецкі
- Міхаіл Кунцэвіч
- Максім Лаўрэцкі
- Андрэй Ломаў
- Арцём Лява
- Кацярына Мядзьведзева
- Максім Несьцяркоў
- Раман Папкоў
- Андрэй Рабчык
- Аляксандар Сідарэўскі
- Максім Хлябец
- Раман Чмель
- Дар'я Чульцова
- Яўген Шапчыц
- Андрэй Шаўлюга
- Марыя Ярома