Выпускнікі і выкладчыкі Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага інстытуту імя Сахарава БДУ зьвярнуліся да кіраўніцтва сваёй alma mater у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.
Яны просяць:
- устрымацца ад дысцыплінарных мер у дачыненьні да студэнтаў, якія былі затрыманыя альбо арыштаваныя праз сваю грамадзянскую пазыцыю,
- адмовіцца ад адукацыйных дысцыплін ідэалягічнага характару, такіх як «Ідэалёгія беларускай дзяржавы»,
- ня ўдзельнічаць у «прымусовых мерапрыемствах па падтрымцы ўяўнай легітымнасьці Лукашэнкі»,
- данесьці да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі думку аб неабходнасьці шырокага грамадзкага дыялёгу.
Пад зваротам 56 подпісаў.
Міжнародны дзяржаўны экалягічны інстытут імя Сахарава — структурнае падразьдзяленьне БДУ, рыхтуе высокакваліфікаваныя кадры па спэцыяльнасьцях экалягічнага кірунку.