Сям’я і калегі ня ведалі пра суд і вырак. Яны ўвесь гэты час шукалі Ігара ў судах.
Урэшце пра вырак стала вядома зь сьпісаў зьняволеных у Жодзіне.
Ігар Карней нарадзіўся ў 1968 годзе. У журналістыцы з 1990 году. Друкаваўся ў газэтах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 году працаваў у газэце «Звязда». У 1994–2000 быў спэцыяльным карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 дзен пратэсту і амаль 400 рэпрэсаваных журналістаў. Як зьмянілася іх праца за гэты часПаводле БАЖ, сёньня за кратамі з улікам зьняволеных раней, — 26 журналістаў:
- Кацярына Андрэева
- Ян Аўсеюшкін
- Яўген Бузук
- Сяргей Гадзееў
- Алег Грузьдзіловіч
- Наста Захарэвіч
- Ігар Карней
- Кацярына Карпіцкая
- Аляксандра Квіткевіч
- Марына Кастылянчанка
- Уладзіслаў Кулецкі
- Міхаіл Кунцэвіч
- Максім Лаўрэцкі
- Андрэй Ломаў
- Арцём Лява
- Кацярына Мядзьведзева
- Максім Несьцяркоў
- Раман Папкоў
- Андрэй Рабчык
- Аляксандар Сідарэўскі
- Максім Хлябец
- Раман Чмель
- Дарʼя Чульцова
- Яўген Шапчыц
- Андрэй Шаўлюга
- Марыя Ярома