У Новай Баравой аднавілі водазабесьпячэньне

Вады ў 10-тысячным мікрараёне не было тры дні. Людзі зь іншых раёнаў прывозілі ваду ў бутэльках, а таксама запрашалі жыхароў Новай Баравой да сябе памыцца.

Прычынай зьнікненьня вады было наўмыснае пашкоджаньне запорнай арматуры.

17 лістапада ў Новай Баравой у дадатак да вады на нейкі час зьнікала ацяпленьне.

Мяцежная Новая Баравая

Мікрараён Новая Баравая пад Менскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасьцю яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Тамтэйшыя жыхары праводзілі флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, масава запісваліся ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзілі ўласныя ланцугі салідарнасьці і шэсьці са сьцягамі.

Затрыманьні АМАПам, дадатковыя патрулі міліцыі і барацьба ўладаў з масавым вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў сталі часткай штодзённага жыцьця мікрараёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інжынэр: «Паломка ў Новай Баравой не патрабуе працяглага рамонту». Але яе выпраўляюць ужо трэці дзень
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ходзяць чуткі, што яшчэ і электраэнэргію адключаць». Пра што кажуць у чэргах па ваду ў Новай Баравой