Парлямэнт Турэччыны ў аўторак ухваліў пастанову пра адпраўку войскаў у Азэрбайджан, каб сачыць за выкананьнем мірнага пагадненьня паміж Азэрбайджанам і Армэніяй пры пасярэдніцтве Расеі.
Турэччына падтрымлівала Азэрбаджан у шасьцітыднёвай вайне ў Нагорным Карабаху. На мінулым тыдні яна дамовілася з Расеяй пра стварэньне сумеснага цэнтру маніторынгу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 17 лістапада заявіў, што сумесны цэнтар маніторынгу будзе выкарыстоўваць бесьпілётнікі для ацэнкі сытуацыі ў Нагорным Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пагадненьне аб Карабаху. Што атрымліваюць і губляюць бакіНагорны Карабах і прылеглыя да яго раёны Азэрбайджану з пачатку 1990-х гадоў знаходзіліся пад кантролем армянскага боку. У верасьні Азэрбайджан пачаў наступ з мэтай вярнуць тэрыторыі. Азэрбайджанскія войскі занялі шэраг раёнаў па пэрымэтры Нагорнага Карабаху і частку тэрыторыі самой непрызнанай рэспублікі, у тым ліку горад Шушу (Шушы).
У ноч на 10 лістапада лідэры Армэніі, Азэрбайджану і Расеі паведамілі аб дасягненьні пагадненьня аб спыненьні агню на тэрыторыі непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі. Азэрбайджанскія і армянскія сілы спыніліся на займаных імі пазыцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У вайне ў Карабаху загінулі больш за 2,3 тысячы армянскіх вайскоўцаў