16 лістапада ў Баранавічах прайшлі суды над затрыманымі у Івацэвіцкім раёне сябрамі страйкаму «Беларуськалію» (Салігорск), якіх затрымалі падчас экскурсіі на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі.
13 лістапада 45 сябраў страйкаму «Беларуськалію» і жыхароў Салігорску затрымалі ў Івацэвіцкім раёне. За фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белым сьцягам іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Выходныя яны правялі ў СІЗА Баранавічаў.
Тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію» публікуе поўны сьпіс былых супрацоўнікаў, якіх асудзілі ў Баранавічах. 20 чалавек атрымалі прысуды ў выглядзе адміністрацыйнага арышту (ад 5 да 15 дзён), 24 чалавекі — штрафы (ад 135 да 540 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць страйкоўцаў на «Беларуськаліі» звольнілі, — страйкам