Зьявіўся чат дапамогі Новай Баравой, дзе трэці дзень няма вады, а цяпер адключылі і ацяпленьне

Чэргі па прывазную ваду ад валянтэраў. Новая Баравая Менскага раёна. 17 лістапада

Жыхары Новай Баравой завялі асобны чат узаемадапамогі ў сувязі з адключэньнем у раёне вады і ацяпленьня

Туды ўжо пішуць жыхары іншых раёнаў, гатовыя дапамагчы. Пісаць просяць з канкрэтнымі хэштэгамі: #нужнавода #привезуводу #жилье #обогреватель #транспорт #стирка #душ

У Новай Баравой жыве ня менш за 10 тысяч чалавек.

У кампаніі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае Новую Баравую, Свабодзе паведамілі, што сёньня з раніцы пасёлак быў адключаны ад ацяпленьня.

«У кацельні здарылася аварыя, рамонтная брыгада ўжо працуе на месцы, спадзяемся, што ўдасца выправіць сытуацыю да вечара».
Тым часам трэція суткі пайшлі як у Новай баравой няма вады, адмененыя заняткі ў школе і садках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпрэсіі выйшлі на іншы ўзровень». У Новай Баравой адключылі ваду і ацяпленьне. БХК зьвяртаецца ў ААН