Вада ў большасьці дамоў у Новай Баравой, што пад Менскам, прапала яшчэ ў нядзелю раніцай, праблему дагэтуль ня вырашылі.
Праўдападобна, хтосьці пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады ў раён. На працягу двух дзён «Менскводаканал» гэтую праблему вырашыць ня змог.
Як расказалі Tut.by чытачы, вады не было ўчора і ў школе ў Новай Баравой, дзе вучацца каля 1800 дзяцей. Таму ўрокі былі скарочанымі, а ўвечары клясныя кіраўнікі паведамілі бацькам і вучням, што праз адсутнасьць вады заняткі на сёньня адмяняюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Новай Баравой другі дзень няма вады. Ня выключана наўмыснае пашкоджаньне вадаводуЗьявілася інфармацыя, што і дзіцячыя сады ў Новай Баравой заўтра таксама зачыненыя. Такія паведамленьні зьявіліся ў многіх бацькоўскіх чатах.
Мясцовыя жыхары лічаць, што праблема з падачай вады і рашэньне гэтай праблемы, якое зацягнулася, могуць быць зьвязаныя зь іх актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а таксама зь бел-чырвона-белай сымболікай, якую яны вывешваюць у дварах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Новай Баравой пад Менскам камунальнікі разбурылі мэмарыял Рамана Бандарэнкі. ФОТА