Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян прызнаў сваю адказнасьць за нядаўняе разьвіцьцё падзей у Нагорным Карабаху. Ён зрабіў гэтую заяву 16 лістапада на онлайнавай прэсавай канфэрэнцыі.
«Я паўстану перад судом нашага народу, але ў гэтым выпадку людзі павінны здолець зрабіць высновы… Трэба выслухаць салдат, апазыцыю, урад», — цытуе яго словы агенцтва «Армэнпрэс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У вайне ў Карабаху загінулі больш за 2,3 тысячы армянскіх вайскоўцаўПаводле Пашыньяна, армянскія ўлады сутыкнуліся «з сытуацыяй, калі існаваў міжнародны кансэнсус у дачыненьні да перадачы тэрыторый Азэрбайджану безь якіх-небудзь папярэдніх умоваў».
Паводле прэмʼер-міністра Армэніі, урад разглядаў два падыходы: па-першае, выключыць ваеннае рашэньне праблемы, па-другое, выкарыстоўваць прынцып «не аддамо ні пядзі зямлі». Самай вялікай памылкай быў разьлік на тое, што можна бясконца зацягваць час», — сказаў Нікол Пашыньян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі заяўляюць пра падрыхтоўку забойства ПашыньянаУ ноч на 10 лістапада прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян падпісаў з прэзыдэнтамі Расеі — Уладзімірам Пуціным і Азэрбайджану — Ільхамам Аліевым пагадненьне аб спыненьні агню і баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Бакі дамовіліся, што Баку атрымае частку тэрыторыі Нагорнага Карабаху, у тым ліку стратэгічна важны для рэспублікі горад Шушы і шэраг раёнаў. Пагадненьне таксама прадугледжвае ўвод расейскіх міратворцаў.
Прэзыдэнт Армэніі звольніў камандуючага войскамі паліцыі і зацьвердзіў адстаўку кіраўніка МЗС.