Затрыманага на маршы пэнсіянэраў відэаапэратара БелаПАН Максіма Лаўрэцкага пасадзілі да суду ў ІЧУ

  • БелаПАН

Марш пэнсіянэраў у Менску, 16 лістапада 2020

Затрыманага пасьля сёньняшняга маршу пэнсіянэраў у Менску відэаапэратара БелаПАН Максіма Лаўрэцкага адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 1-м завулку Акрэсьціна, дзе ён будзе знаходзіцца да суду, паведаміў ягоны адвакат Андрэй Мачалаў. Дата суду пакуль невядомая.

Напярэдадні на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў сталіцы затрымалі фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і карэспандэнта Юлію Коцкую. Шаўлюгу даставілі ў ІЧУ, Коцкую адпусьцілі пасьля складаньня пратаколу па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сёньня вечарам суд Маскоўскага раёну сталіцы пачаў разгляд адміністрацыйнай справы Шаўлюгі. У сувязі з позьнім часам рашэньне ня вынесьлі, заўтра раніцай суд працягнецца.

У ІЧУ адправілі карэспандэнтку парталу Tut.by і газэты «Новы Час» Аляксандру Квіткевіч, якую таксама затрымалі пасьля маршу пэнсіянэраў. На яе склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд прызначаны на заўтра, паведамляе Tut.by.