Суд Партызанскага раёну Менску 16 лістапада не задаволіў скаргу на падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай Максіма Знака.
Абаронцы Знака стварылі пэтыцыю за яго вызваленьне і спыненьне крымінальнай справы, у рамках якой Знака абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў, «накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспубліцы Беларусь».
Пэтыцыю падпісалі 174 адвакаты.
Пакуль у Знака тэрмін зьняволеньня да 9 студзеня.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады кандыдат юрыдычных навук адвакат Максім Знак быў затрыманы 9 верасьня. Яму выставілі абвінавачаньне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).