Журналісту Андрэю Рабчыку, якога ўлады пазбавілі акрэдытацыі карэспандэнта Радыё Свабода, суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
Вёў працэс судзьдзя Сяргей Кацар.
Рабчыка, як і яшчэ 24 журналістаў, затрымалі падчас пратэставай акцыі 15 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 25 журналістаўАндрэю Рабчыку 42 гады. Ён выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ад 2017 году працаваў карэспандэнтам Радыё Свабода. Падчас выбарчай кампаніі апэратара Свабоды затрымлівалі чатыры разы «для праверкі дакумэнтаў».
2 кастрычніка МЗС Беларусі анулявала акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ, у тым ліку Рабчыка і яшчэ пяці журналістаў Радыё Свабода. Нікому зь іх акрэдытацыі дагэтуль не вярнулі.
З 9 жніўня адбылося амаль 400 затрыманьняў журналістаў. СМІ і журналісцкія арганізацыі заяўляюць пра нябачны дагэтуль ціск на журналістаў і свабоду слова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 дзен пратэсту і амаль 400 рэпрэсаваных журналістаў. Як зьмянілася іх праца за гэты час ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Алега Грузьдзіловіча асудзілі на 15 сутак за «ўдзел» у акцыі пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта непрымальна». Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода асуджае перасьлед Грузьдзіловіча і яго калег