МУС расьсьледуе, хто падклаў мэталічныя шыпы на аўтадарозе блізу рэзыдэнцыі Лукашэнкі

Рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Александрыі-2. Ілюстрацыйнае фота

МУС паведамляе, што «сьледчымі органамі распачата [крымінальная справа] у сувязі з пашкоджаньнем службовага аўтатранспарту з дапамогай разьмяшчэньня на аўтадарогах мэталічных шыпоў паблізу вёсак Астрашыцкі Гарадок і Белыя Лужы».

У Астрашыцкім Гарадку знаходзіцца адна з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі. У астрашыцкай школе да мінулага году вучыўся Мікалай Лукашэнка.