Валянтэры Праваабарончага цэнтру «Вясна» зьбіраюць вынікі судовых працэсаў, якія праходзяць па ўсёй Беларусі над затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту.
Затрыманых судзяць паводле артыкулаў 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы».
Па стане на 12.30 вядома пра 24 выракі, зь іх 19 – у выглядзе арыштаў, рэшта – штрафы.
Найбольшы вырак – 23 суткі арышту – вынесла судзьдзя Першамайскага раённага суду Менска Трусевіч, гэтак яна пакарала падсуднага В.Г.Канановіча.