На выбарах прэзыдэнта Малдовы Мая Санду апярэджвае прарасейскага Дадона

Мая Санду

У другім туры выбараў прэзыдэнта Малдовы, якія прайшлі ў нядзелю, лідзіруе апазыцыйны кандыдат Мая Санду. Яна апярэджвае дзеючага прэзыдэнта Ігара Дадона.

Па выніках падліку галасоў з больш за 80 працэнтаў участкаў, Санду набірае больш за 51 адсоткі галасоў, Дадон – менш за 49. Пры гэтым яшчэ не падлічаная большая частка галасоў, пададзеных выбарнікамі за межамі Малдовы – у першым туры яны падтрымалі Санду.

Раней былі апублікаваныя дадзеныя экзыт-полу, які правёў малдаўскі Інстытут публічнай палітыкі. Згодна зь імі, Санду атрымлівае 54,7 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў, Дадон – 45,3.

Яшчэ адзін апытаньне агенцтва «Інтэлект груп» дае амаль такія ж вынікі – 54,8 адсоткаў галасоў за Санду.

Ігар Дадон пасьля закрыцьця выбарчых участкаў заявіў, што перамагае зь вялікім адрывам на тэрыторыі самой Малдовы. Ён заклікаў усіх да спакою, сказаўшы, што ніякай дэстабілізацыі ў краіне ня будзе.

Яўка ў другім туры выбараў перавысіла 50 адсоткаў.