15 лістапада сілавікі затрымлівалі Барыса Пастарнака, выдаўца кніг Сьвятланы Алексіевіч, Сашы Філіпенкі, Аляксандра Салжаніцына, Міхаіла Жванецкага і іншых. Дырэктара выдавецтва «Время» затрымалі каля мэтро «Пушкінская».
У гутарцы з «Нашай Нівай» Пастэрнак расказаў пра дэталі здарэньня:
«Каля дарогі стаялі два мікрааўтобусы сілавікоў. Гэтыя мікрааўтобусы, напэўна, вельмі крохкія, бо хтосьці пнуў той мікрааўтобус і з яго адразу ж высыпаліся сілавікі ў чорным і пачалі таксама затрымліваць усіх, хто трапіць пад руку». — расказаў выдавец.
Пасьля гэтага яго кінулі ў аўтобус і да яго яшчэ траіх чалавек. Паводле Пастарнака, яму пашанцавала, бо ён аказаўся ўнізе, а тых, хто ляжаў зьверху, білі дубінкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквыУ Фрунзэнскім РУУС мужчыне паведамілі, што яму пагражае крымінальны артыкул за пашкоджаньне міліцэйскай маёмасьці. Пастарнак не пагадзіўся з пратаколам і прапанаваў прагледзець відэаздымкі зь месца здарэньня.
«Празь некаторы час дзяжурны адвакат паведаміў, што адзін з амапаўцаў штосьці там засумняваўся і адмовіўся ад паказаньняў. Сьледчы выйшаў, пасьля вярнуўся, сказаў мне: „Вы свабодны!“ І парваў пратакол».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭА