Пра затрыманьне Барыса Пастэрнака ў сваім Фэйсбуку паведаміў беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка.
«Толькі што ў Менску затрыманы мой выдавец Барыс Натанавіч Пастэрнак. Барыс Пастэрнак — вялікі выдавец! Выдавец Сьвятланы Алексіевіч, Міхаіла Жванецкага, Аляксандра Салжаніцына, Алега Паўлава, Аляксандра Чудакова і многіх іншых. Барысу Натанавічу 76 гадоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі разагналі людзей на «плошчы Пераменаў», шмат абаронцаў затрымалі. ФОТА і ВІДЭАДачка Барыса Пастэрнака Яўгенія на сваёй старонцы ў фэйсбуку пацьвердзіла затрыманьне бацькі. Гэта, паводле яе, адбылося каля 14:00 у раёне вуліцы Прытыцкага.
«Патрэбна інфармацыя, у якім РУУС ён можа знаходзіцца. Фрунзэнскі інфармацыі не дае, абяцаюць сьпісы ў 17 гадзін», — напісала Яўгенія Пастэрнак.
Пазьней яна паведаміла, што яе бацьку вызвалілі з РУУС, але насупраць яго прозьвішча ў сьпісе стаіць пазнака «крымінальная».
З 2005 года Барыс Пастэрнак узначальвае выдавецкі дом «Время».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі намесьніка дырэктара і загадчыка апэрацыйнага блёку РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі